Алімпійскі факел упершыню пабывае ў адкрытым космасе

9 ноября 2013

Сёння адбудзецца гістарычная падзея. Алімпійскі факел упершыню пабывае ў адкрытым космасе. Цырымонія імітацыі эстафеты алімпійскага агню падоўжыцца не меней як гадзіну. Расійскія касманаўты Алег Котаў і Сяргей Разанскі будуць пазіраваць перад знешнімі камерамі МКС, правядуць фота- і відэаздымку з факелам і перададуць яго адзін аднаму. Падчас знаходжання ў космасе - гэтак жа, як і ў самой станцыі - факел гарэць не будзе дзеля бяспекі. У ім нават не будзе газу. Факел заправяць ужо пасля вяртання на Зямлю 11 лістапада. Менавіта ад яго запаляць галоўны алімпійскі агонь у Сочы.