У Жодзіне адбыўся спецыяльны дзіцячы паказ касцюмаў

19 декабря 2017

Выхаванцы Тэатра моды прапанавалі больш як 10 аўтарскіх калекцый. "Капелюшы з садавіной", "Калядныя анёлы", "Татаў гальштук" - на апошнюю спатрэбілася каля 360 мужчынскіх аксесуараў. Як ствараліся адметныя камбінезоны, сукенкі і парасоны, убачыла Юлія Токар.

Блакітныя ў белую палоску, з геаметрычнымі ўзорамі і завязаныя амерыканскім вузлом - з мужчынскіх аксесуараў юныя модніцы ствараюць новыя элементы гардэроба.

У Дзіцячым тэатры моды рыхтуюцца да фэшн-паказу. У стварэнні спецыяльнай калекцыі "Татаў гальштук" задзейнічана літаральна ўся сям'я. Мужчыны шукаюць трохвугольныя тканіны, бабулі і матулі ўжо як канструктары і дызайнеры - ўвасабляюць модныя ідэі.

Камбінезоны, сумкі, парасоны. У выніку 22 непаўторныя вобразы на сцэне Палаца культуры Жодзіна. На ўсю калекцыю спатрэбілася 360 гальштукаў.

У гэтай калекцыі ўся справа ў капелюшы, на ім паспявае вітамінны ўраджай. Чырвоныя клубніцы, гронка вішань, бананы, апельсіны.

"Калядныя анёлы", "Капелюшы з садавіной", "Татаў гальштук" - больш за 10 калекцый прадставілі юныя мадэлі. Прычым, кожнае дэфіле як спецыяльны сюжэт.

На такім казачным паказе не абышлося без чараўніцтва. Дзед Мароз кожнага ўдзельніка адзначыў асабіста. А падораныя модныя аксесуары падчас зімовых канікул будуць натхняць дзяцей на стварэнне новых аўтарскіх калекцый.