Святочныя ўрачыстасці сёння разгарнуліся ў сталіцы на плошчы Флага. Тут прайшла цырымонія ўшаноўвання герба, флага і гімна Беларусі. Гэтай традыцыі сёння споўнілася роўна чвэрць стагоддзя. 25 гадоў таму другая нядзеля мая афіцыйна стала святам, звязаным з нашай сімволікай. І ўвесь гэты час беларусы прытрымліваюцца традыцый, прыўносячы новыя формы.
Клятва на вернасць дзяржсімвалам - як гэта адбываецца? Дэталі цырымоніі - у Кацярыны Круталевіч.













