У Жлобіне пачынаецца ўрачыстае адкрыццё Дажынак-2013

27 сентября 2013
На свята хлебаробаў прыехалі тысячы гасцей з усіх куткоў краіны: артысты, мастакі, рамеснікі і, вядома, галоўныя героі фестывалю - аграрыі. Сёння ўзнагароды атрымаюць сярэбраныя і бронзавыя прызёры жніва. Сімвалам свята стаў хлебны каравай вагай 200 кілаграмаў, які ўзначаліў шэсце пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па ўборцы збожжавых і нарыхтоўцы кармоў. У святочным рытме Жлобін жыве ўжо з раніцы: на адной з пляцовак цыркавое мастацтва дэманструюць артысты Беларусі, Расіі, Украіны, на іншай - фестываль графіці і бодзі-арту, на трэцяй - сямейныя падворкі праекта Уладар сяла. На 5 кіламетраў па горадзе раскінуліся гандлёвыя рады. Падрабязней пра фестываль Дажынкі - у нашых наступных выпусках.