Сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў

3 декабря 2013

Новыя кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў будуць прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў Польшчы, Літве, Турцыі, Аргенціне і Эфіопіі. Вызначаючы прыярытэтныя кірункі ў рабоце паслоў, Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць нарошчваць экспарт беларускіх тавараў.


Прэзідэнт пажадаў дыпламатам паспяховай працы і нагадаў, што пасол з'яўляецца тварам дзяржавы.