У Валожыне стварылі макеты славутасцяў роднага краю

11 февраля 2022

Будаўнічыя матэрыялы, клей, фарбы і... любоў да свайго краю. Педагогі Валожынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ўзнавілі гістарычныя будынкі свайго раёна ў макетах. Некаторыя з мясцовых славутасцяў не захаваліся нават на фатаграфіях і ў дакументальных апісаннях. 

Пра сваё захапленне майстры цэнтра расказалі Ларысе Гулякевіч. 

Палацавы комплекс графа Тышкевіча пачатку 19 стагоддзя зроблены педагогам цэнтра Ірынай Згірскай літаральна за 2 месяцы. Эпохай класіцызму яна захаплялася яшчэ студэнткай у БДПУ імя Максіма Танка. Потым займалася лепкай, роспісам сцен. 

Пошук гістарычна згубленых артэфактаў - адзін з ключавых момантаў для Ірыны. Яе хобі перарасло ў сур'ёзнае прафесійнае захапленне - аднаўляць не толькі гістарычныя будынкі, але і архітэктурныя элементы, статуі, дэталі аздаблення фасадаў. 

Макет царквы святога Канстанціна і Алены Ірына Каваленка рабіла з натуры, без чарцяжоў. Сама фатаграфавала, замалёўвала... Па такім жа прынцыпе стварыла маёнтак сусветна вядомага земляка - мастака Фердынанда Рушчыца. 

Сваё захапленне стварэннем макетаў дамоў і вуліц педагогі валожынскага цэнтра перадаюць сваім вучням. Лічаць, што вывучаць гісторыю роднага краю лепш праз такія заняткі.