У Віцебскай вобласці з'явіўся пасёлак з гліняных дамоў

7 октября 2013

Гэта ўжо другі экалагічны гарадок у нашай краіне.



Усе за і супраць такога жылля ацаніў і наш карэспандэнт Аляксандр Свірскі.


Гэтыя дамы не адрозніш ад іншых. Розніца бачная толькі на этапе будаўніцтва. Па сваіх характарыстыках гліна дасць фору цэгле і нават ацыліндраванаму бярвенню. Яе змешваюць з трэскай і заліваюць паміж драўлянымі брусами. Засяляцца ў такі дом можна ўжо праз год.


Цеплаёмістасць, даўгавечнасць і таннасць - гліна пераўзыходзіць усе сучасныя будаўнічыя матэрыялы. Дамы па новых тэхналогіях у Лепельскім раёне пачалі ўзводзіць у 2002. Зараз тут 30 будынкаў, большасць ужо заселеная.


Такі экалагічна чысты пасёлак ужо не першы ў Беларусі. Піянерам стаў Мядзелскі раён. Але дамы ў самым паўночным рэгіёне прыйшлося мадэрнізаваць - яны дадаткова абшытыя трыснёгам, што робіць іх яшчэ больш цёплымі.


Акрамя дамоў, па экалагічна чыстых тэхналогіях узвялі яшчэ і ФАП. Будынак з гліны не толькі цёплы, але і разумны. Абаграецца будынак з дапамогай сонечнай батарэі, а ў халады падключаецца кацёл на дрэўных гранулах. Такога сельская медыцына ў Віцебскай вобласці яшчэ не бачыла.


Падобны экалагічны праект у Віцебскай вобласці не апошні. Забудоўшчыкі ўпэўненыя: такіх цёплых пасёлкаў у паўночным рэгіёне стане яшчэ больш.