Рычард Брэнсан заявіў, што будзе і далей развіваць касмічны турызм

2 ноября 2014

І гэта нягледзячы на крушэнне касмалёта яго кампаніі, якое здарылася напярэдадні падчас выпрабавальнага палёту. Ахвярамі катастрофы стаў адзін чалавек, яшчэ адзін паранены. Кампанія Брэнсана - Virgin Galactic - планавала ажыццявіць свой першы камерцыйны арбітальны палёт з пасажырамі на борце ўжо ў 2015 годзе. Месцы зарэзервавалі ужо больш за паўтысячы чалавек. Кошт білета - 200 тысяч долараў.