У Віцебску сёння стартуе міжнародны форум па энергазахаванні

6 февраля 2013
Больш за 50 прадпрыемстваў і арганізацый з Беларусі, Расіі, Латвіі і Літвы сёння з'едуцца ў Віцебск. Тут стартуе міжнародны форум па энергазберажэнні, дзе прадэманструюць найноўшыя тэхналогіі і распрацоўкі галіны. На міжнароднай канферэнцыі прапануюць лепшыя школьныя праекты рэспубліканскага конкурсу па эканоміі і ашчаднасці Энергамарафон. А заўтра адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам айчынных і замежных дзелавых колаў. Асноўнымі кірункамі стануць будаўніцтва энергазберагальных дамоў, перапрацоўка і выкарыстанне другасных рэсурсаў.