Беларусь і Грузія дамовіліся наконт стварэння сумеснага дзелавога савета

23 марта 2016

Беларусь і Грузія пашыраюць гандлёва-эканамічны патэнцыял. Так, краіны могуць павялічыць тавараабарот у некалькі разoў ужо ў найбліжэйшы час.

Гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі на адкрыцці Беларуска-грузінскага бізнес-форуму. Андрэй Кабякоў запрасіў прадстаўнікоў грузінскіх дзелавых колаў актыўна выкарыстоўваць магчымасці Беларусі, якія адрываюцца ў святле еўразійскай інтэграцыі. У сваю чаргу, Грузія зацікаўленая ў вопыце Беларусі ў сферы IT-тэхналогій і разлічвае на падпісанне сумесных пагадненняў. Таксама гасцям цікавае супрацоўніцтва ў машынабудаўнічай галіне, сумеснай вытворчасці сельгастэхнікі і харчовай прамысловасці.

Міхаіл Мятлікаў, старшыня БелГПП: "Сёння да нас прыбыла дэлегацыя прадстаўнікоў больш як 36 грузінскіх кампаній. Яны прывезлі прапановы па стварэнні сумесных прадпрыемстваў, у першую чаргу, па перапрацоўцы прадукцыі, якая расце ў іх, для таго каб арганізаваць сумесную вытворчасць тут у нас. І сёння будуць весціся перамовы на гэтую тэму".

Давыд Цэквава, віцэ-прэзідэнт бізнес-савета Грузіі па інфармацыйных тэхналогіях: "Тут некалькі буйных грузінскіх кампаній у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Нашы кампаніі зацікаўленыя ў вопыце беларускіх кампаній, якія апошнім часам вельмі сур'ёзна пазіцыянуюць сябе на сусветным рынку".

Беларусь і Грузія дамовіліся таксама наконт стварэння сумеснага дзелавога савета. Ён стане новай пляцоўкай для бізнес-перамоў кіраўнікоў кампаній дзвюх краін.