У Віцебску сёння пачаўся суд над расійскім святаром

25 октября 2017

Яго вінавацяць у сутэнёрстве. Крымінальную справу разглядаюць за зачыненымі дзвярамі. Паводле звестак следства, святар з красавіка па жнівень вёў перапіску ў Інтэрнэце з дзвюма беларускамі наконт занятку прастытуцыяй у Санкт-Пецярбургу. Атрымаўшы іх згоду, мужчына прыбыў у Віцебск для трансферу дзяўчын. Тады іх затрымалі. За час расследавання высветлілася, што гэта не адзінае яго злачынства. У пачатку года ў Гомелі затрыманая калега расіяніна 19-гадовая грамадзянка Таджыкістана - яна таксама прыехала па дзяўчат з інтэрнэт-перапіскі.