У Віцебску адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар ваеннага камісара Віцебскай губерні

23 мая 2019

У Віцебску ўрачыста адкрылі  мемарыяльную дошку  ў гонар першага ваеннага  камісара Віцебскай губерні  Сямёна Крылова. Пад яго кіраўніцтвам  атрады рабочых і салдат  у ноч з 27 на 28 кастрычніка 1917 года  занялі найважнейшыя аб'екты горада. А менавіта пошту, тэлеграф, вакзал, штаб Дзвінскай ваеннай акругі, устанавіўшы  савецкую ўладу ў Віцебску.

Мемарыяльную дошку ўсталявалі на доме па вуліцы Крылова. Імем першага ваеннага камісара Віцебскай губерні яна завецца з 1974 года.