Беларуска-эстонскі праект "Выстава 5" у арт-гасцёўні "Высокае месца"

9 октября 2017

"Выстава 5" - так называецца беларуска-эстонскі праект. Тры беларускія і два эстонскія мастакі не толькі сябруюць, але і малююць, быццам у камандзе, незалежна ад геаграфічнай аддаленасці. Асноўныя вобразы: кветкі, анёлы і дзеці. У кожнага розныя школы, стылі і тэхнічныя сродкі, але адчуванне цудоўнага і погляды на гармонію свету падобныя.

Экспазіцыя ў арт-гасцёўні "Высокае месца" будзе радаваць беларуска-эстонскім мастацтвам у яркіх колерах восені да канца кастрычніка.