У Віцебску на свет з'явіўся малы з рэкорднай вагой

7 марта 2014

У Віцебску на свет з'явіўся сапраўдны волат - хлопчык вагой больш за шэсць кілаграмаў і ростам 61 сантыметр. Нараджэнне такога буйнога дзіцяці - выпадак унікальны і для шматлікіх урачоў - першы ў кар'еры. Нованароджанага назвалі Віктарам.


Першае інтэрв'ю ён даў Вользе Маслоўскай. Вось ён - галоўны падарунак да 8 Сакавіка. Сын Віктар. Трэцяе дзіця ў сям'і і доўгачаканы спадчыннік прозвішча. Са дня на дзень нованароджанага чакаюць дома.


Нараджэнне Віктара стала падзеяй не толькі для сям'і Сімановічаў, але і для ўсяго горада.


У гэтым радзільным доме з дапамогай кесарава сячэння на свет з'явілася немаўля вагой 6 кг 100 грамаў і ростам 61 сантыметр. Выпадак унікальны, а для многіх урачоў - першы ў кар'еры.


Па статыстыцы, нараджэнне дзяцей вагой больш чым 4 кілаграмы складае 10% ад усіх родаў, а з'яўленне такога буйнога малога - адзін выпадак на мільёны.


Нованароджаны адчувае сябе добра. Павышаная ўвага да ўласнай персоны ўспрымае з годнасцю.


З дня на дзень яны вернуцца дадому. Шкада, што падрыхтаванае адзенне малому не спатрэбіцца, пакуль маці з Віктарам чакаюць выпіскі, сваякі збіраюць новы гардэроб.