У Цэнтральным раёне Мінска разгорнута 12 пляцовак для восеньскага сезоннага гандлю

6 октября 2021
Свежы ўраджай яблыкаў, бульбы, капусты і іншай агародніны і садавіны можна набыць на традыцыйных сельгаскірмашах у Мінску. Амаль паўтары сотні гандлёвых пляцовак разгорнута ва ўсіх раёнах сталіцы. У фармаце міні яны працуюць у будныя дні, у выхадныя больш маштабна. Самы бойкі гандаль кожную субботу і нядзелю ля "Чыжоўка-Арэны". Сваю прадукцыю ў сталіцу прывозяць фермеры і гаспадаркі з усіх рэгіёнаў Беларусі.  Таксама прапаноўваюць мёд, мясныя і малочныя вырабы. У Цэнтральным раёне Мінска разгорнута 12 пляцовак для восеньскага сезоннага гандлю. Адна з іх - у Кіеўскім скверы.

Бясплатна даставіць пакупкі дадому ветэранам і пажылым людзям дапамогуць валанцёры. Радаваць свежай прадукцыяй з поля фермеры будуць да 15 лістапада.