У сувязі з рэзкім пахаладаннем абагравальны сезон у Мінску пачаўся на тры тыдні раней чым звычайна

20 сентября 2021

Абагравальны сезон пачаўся сёння ў Мінску. Батарэі пацяплелі ў дзіцсадах, школах, у бальніцах і музеях, у бібліятэках і гасцініцах. А ужо ў сераду падключаць і жылфонд. Звязана гэта з тым, што сярэднесутачная тэмпература на працягу 5 дзён не перавысіць адзнаку 8 градусаў. Апошнія ў чарзе на цяпло - адміністрацыйныя і прамысловыя будынкі.

Дажджы і да +10°С

Абагравальны сезон у сталіцы пачаўся на тры тыдні раней, чым летась. Звязана гэта з рэзкім пахаладаннем. Уначы ў Мінску  будзе ў межах ад 2 да 7 цяпла. Днём жа не вышэй за 10 градусаў. Тыдзень чакаецца дажджлівым і ветраным.