Як будзе развівацца Барысаўскі раён, вырашалі сёння на выязным Прэзідыуме Савета Міністраў

25 июля 2017

Дзякуючы наведванню прадпрыемстваў і сустрэчам з кіраўнікамі на месцах урад распрацоўвае комплексны план для вывядзення рэгіёна на новы ўзровень. Задачу прыняць меры для развіцця буйных рэгіянальных цэнтраў паставіў Кіраўнік дзяржавы, стратэгію ўжо адпрацавалі на Оршы, і сёння лепшыя ініцыятывы занеслі ў дарожную карту ў Барысаве. Раён вызначаны адным з цэнтраў эканамічнага росту, тут працуюць 40 буйных прадпрыемстваў.

Ва ўрада ёсць пытанні ў прыцягненні прамых замежных інвестыцый. Не ў поўнай меры выкарыстоўваецца транзітны патэнцыял раёна, а таксама лагістычныя магчымасці прадпрыемстваў. Адказы сёння шукалі на заводах "БелДжы", медпрэпаратаў і прадпрыемстве "Аўтагідраўзмацняльнік". Прэм'ер запатрабаваў наладзіць у Барысаўскім раёне выразную працу з інвестарамі. Асаблівая ўвага таксама павышэнню канкурэнтаздольнасці, развіццю малога і сярэдняга бізнесу, стварэнню новых рабочых месцаў. Дарэчы, у Барысаве плануецца стварыць новую вытворчасць гідраўзмацняльніка руля для грузавых аўтамабіляў.

Праект комплекснага развіцця складаецца з 90 пунктаў. Усе падрабязнасці - у рэпартажы інфармацыйна-аналітычнага канала "Панарама".