У суботу ў буйных універмагах сталіцы пройдзе адзіны дзень скідак

27 августа 2015

У суботу ў буйных універмагах сталіцы пройдзе адзіны дзень скідак: цэны знізяць на 15-20%. Гэта традыцыйная акцыя дазваляе хутчэй рэалізаваць складскія запасы прадукцыі. Так, набыць нехарчовыя тавары са скідкай  15-20% можна ва ўнівермагу “Беларусь”, ў гандлёвым доме "На Нямізе" і ў “Кірмашы”.  Купіць вопратку і трыкатажныя вырабы танней на 20% прапануе  ГУМ. А ў ЦУМе зніжкі будуць вагацца ад 15  да 30% на розныя віды тавараў.