У сталіцы прайшоў модны паказ з беларускімі матывамі

6 июля 2015

Купалле яшчэ наперадзе, а ў Мінску "папараць-кветку" ўжо знайшлі. Напярэдадні купальскай ночы ў сталіцы прайшоў модны паказ з беларускімі матывамі - на прэзентацыі калекцыі Людмілы Лабковай сабраліся беларускія музыканты, журналісты і тэлевядучыя - сярод іх і прадстаўнікі нашага тэлеканала. Галоўнай тэмай моднай прэзентацыі стаў сімвал Купалля "папараць-кветка", госці паказу прыйшлі на яго падрыхтаванымі: упрыгожаныя кветкамі і купальскімі вянкамі, ва ўборах з этнаматывамі.

Дарэчы, купальская модная прэзентацыя стала першым паказам сезона 2016. З іншымі беларускімі калекцыямі наступнага года, паводле слоў нашых дызайнераў, беларусы змогуць пазнаёміцца таксама загадзя - ужо гэтай восенню.