У Мінску прэзентавалі мабільны дадатак "Выбары-2015"

25 августа 2015

Біяграфіі і праграмы прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду зараз і ў гаджэтах. Сёння ў Мінску прэзентавалі мабільны дадатак "Выбары-2015". Яго распрацаваў 18-гадовы студэнт мехмата БДУ Павел Бацылеў. На яго рахунку ўжо 5 мабільных праграм, некаторыя з іх ён напісаў для БРСМ і шэрагу СМІ. У новым дадатку таксама абнаўляюцца і навіны выбарчай кампаніі.

Мабільны дадатак ужо могуць запампаваць карыстальнікі Android. А літаральна праз два тыдні выйдзе версія і для ўладальнікаў аперацыйнай сістэмы i-OS.