У сталіцы перапахавалі астанкі чатырох чырвонаармейцаў

29 мая 2018

Вярнуць памяць. Сёння ў сталіцы перапахавалі астанкі чатырох чырвонаармейцаў. Іх знайшлі на вуліцы Кіжаватава падчас будаўніцтва трэцяй лініі метро. На мінскіх Козыраўскіх могілках загінуўшым аддалі воінскія ўшанаванні, жалобная цырымонія прайшла пад гукі ваеннага аркестра.

Спецыялісты дэталёва абследавалі месца знаходжання астанкаў. Зараз працягваюць ідэнтыфікацыю асоб загінуўшых.