У сталічным заапарку адкрыты сем новых акварыумаў

15 января 2016

Галоўнага героя вядомага мультфільма «У пошуках Нэма» можна ўбачыць у Мінску! Новая экспазіцыя з марскімі насельнікамі адкрылася ў заапарку. Мурэна, крылатка і леапардавы групер — больш за сотню экзатычных рыб пераехалі ў сем новых акварыумаў. Разам з імі можна ўбачыць каралы, смаўжоў, марскіх вожыкаў і зорак. Сярод навасельцаў — і рыба-карова. Сваёй назвай яна абавязана касцяному панцыру, на якім завостраныя грабяні.

Наведаць новую акварыумную экспазіцыю ў Мінскім заапарку можна падчас экскурсій.