ДАІ актывізавала прафілактычныя рэйды - веласіпедыстам і карыстальнікам сродкаў персанальнай мабільнасці даюць карысныя парады

17 мая 2024

Выкананне правілаў - зарука бяспекі. ДАІ актывізавала прафілактычныя рэйды. Веласіпедыстам і карыстальнікам сродкаў персанальнай мабільнасці даюць карысныя парады. Задача - пазбегнуць росту колькасці ДТЗ. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што перамяшчацца на экатранспарце неабходна ў спецыяльна абсталяваных месцах. Асаблівую асцярожнасць варта праяўляць пры перасячэнні пешаходных пераходаў.

За выкананнем хуткаснага рэжыму ДАІ будзе сачыць з дапамогай камер фотафіксацыі.