У сценах Белтэлерадыёкампаніі з 12 да 15 гадзін пройдзе развітанне з Элеанорай Язерскай

18 мая 2014

Адной з самых экстравагантных дам музычнага бамонду не стала на 68-м годзе жыцця. Доўгія гады Элеанора Язерская прапрацавала на Беларускім тэлебачанні. Вяла імянную перадачу - Музычны салон Элеаноры Язерскай і стала родапачынальніцай аўтарскіх тэлепраграм. Апошнія гады без яе цяжка было ўявіць прэм'ерныя вечары і адкрыццё вернісажаў.