У РНПЦ анкалогіі адкрылі пансіянат. У цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі

30 октября 2019
У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі сёння адкрыўся пансіянат для пацыентаў і  асоб, што суправаджаюць іх. У цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі. Пабудаваны па даручэнні Кіраўніка дзяржавы,  пансіянат   стаў адным з першых падарункаў да 7 Лістапада. У Беларусі захавалася добрая традыцыя да гэтай даты ўводзіць у  строй  важныя сацыяльныя аб'екты. Раней сваякі, якія даглядалі хворых, часта не маглі сабе дазволіць працяглы тэрмін знаходзіцца побач з месцам лячэння. Пансіянат такую магчымасць дае. Тут адначасова могуць размясціцца 135 чалавек. Створаны ўсе ўмовы для камфортнага знаходжання. Нягледзячы на святочную падставу, гаварылі і аб праблемах. Падчас азнаямлення  з  новым аб'ектам Прэзідэнт узнімаў пытанні зарплаты ўрачоў, якасці медпаслуг і, зразумела, цяжккасцяў,  з якімі сёння сутыкаюцца пацыенты. 

Прэзідэнту далажылі аб развіцці ў краіне сістэмы аховы здароўя і перспектывах развіцця РНПЦ анкалогіі. Па словах міністра, у краіне ўдалося знізіць паказчыкі смяротнасці, што сведчыць аб эфектыўнасці працы айчынных медыкаў.