У Савеце Міністраў падвялі вынікі працы эканомікі за 9 месяцаў

10 ноября 2020

Каранавірус не павінен стаць асноўнай прычынай для зніжэння эфектыўнай працы прадпрыемстваў. На гэта звярнуў увагу прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў, дзе падвялі вынікі працы эканомікі за 9 месяцаў. Зарплаты бюджэтнікаў у Беларусі выраслі амаль на 14 %, у ахове здароўя - на 22. Галоўная задача, якую ўдалося вырашыць у няпростых эканамічных умовах, - захаванне бесперабойнай працы прадпрыемстваў і адсутнасць масавага вызвалення работнікаў.