У Савеце Міністраў Беларусі працягваюцца прыёмы грамадзян

17 августа 2021

У Савеце Міністраў працягваюцца прыёмы грамадзян. Заўтра сустрэчу правядзе міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. На 20 жніўня запланаваны прыём грамадзян у міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага. На 25 жніўня - у міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжы, а 27 жніўня сустрэчу правядзе міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч. Асабістыя прыёмы праходзяць у Мінску з 10:00.