Турнір "Віцебская сняжынка" сабраў танцораў з 20 краін

20 января 2020
За два дні спаборніцтваў на сцэне выступілі каля 600 пар. Конкурс прайшоў у розных узроставых катэгорыях - дзеці, моладзь, дарослыя, сеньёры.  Сваё майстэрства ўдзельнікі прадэманстравалі ў еўрапейскай і лацінаамерыканскай праграмах. 

"Віцебская сняжынка" сабрала лепшыя пары ў 35 раз. Падарункам для гледачоў стала выступленне чэмпіёнаў Беларусі па танцавальным спорце, а таксама  фіналістаў чэмпіянату Еўропы і чэмпіянату свету.