У Сіяньскім універсітэце замежных моў набралі першую групу студэнтаў беларусазнаўцаў

11 августа 2019
Для жыхароў Кітая Беларусь усё роўна застаецца вабнай краінай, і ніякія бар'еры не могуць ім перашкодзіць пазнаць яе. Перафразуючы знакамітую прыказку, можна сказаць так: “Калі гара не ідзе да Кітая, то Кітай перанясе гару да сабе”. Так, у Паднябеснай адкрываюцца ўсе новыя цэнтры беларускай мовы і культуры, а многія ўніверсітэты нават стварылі адпаведныя факультэты. Напрыклад, у Сіяньскім універсітэце замежных моў утварылася свая беларускамоўная дыяспара - у мінулым навучальным годзе набралі першую групу студэнтаў беларусазнаўцаў. 

Пры гэтым вучыць мову яны пачалі з нуля. А моўным місіянерам для іх стала маладая настаўніца з Беларусі. Які беларускі класік стаў апекуном беларускамоўнага факультэта ў Сіяне, і ці вытрымаюць кітайскія студэнты беларускамоўны батл з нашым карэспандэнтам? Рэпартаж аб роднай мове з іншага боку свету.

 Хвалі беларусаманіі па адным з самых старажытных гарадоў Кітая разносяць у Сіяньскім універсітэце замежных моў – менавіта тут сярод больш чым 30 моў беларуская атрымала свой голас.

Лінгвістычны пазл ужо амаль не пакінуў на карце свету моўных прабелаў – апошнюю частку мазаікі рэктар універсітэта Ван Дзюнджэ дадаў год таму – тады тут адкрыўся беларускі факультэт.

Ван Дзюнджэ, рэктар Сіяньскага ўніверсітэта замежных моў: «Беларуская мова – адна з дзясяткаў, на якой размаўляюць народы ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях». Гэта наш абавязак – дапамагчы нашым сябрам захоўваць і распаўсюджваць іх культуру і мову. Гэта рэчы, якія трэба абараняць разам».

Нават сама архітэктура ўніверсітэта дапамагае студэнтам не ўперціся ў столь. Наадварот – цягнуцца ўсё вышэй.

У такой open-air  прасторы вучацца амаль 15 тысяч студэнтаў з усяго свету. Разгадаць жа для сябе гістарычны код беларускай мовы год таму вырашылі 19 кітайскіх студэнтаў.

Беларускае слова для гэтых студэнтаў прынесла беларуская настаўніца – у Кітай Вольга трапіла пасля 4 гадоў працы ў гімназіі. Адчуваць сябе больш утульна ў новай краіне дапамаглі студэнты – кожны пажадаў атрымаць другое імя – беларускае.

Вывучалі мову студэнты з нуля. Таму Вользе прыйшлося праводзіць нават лінгвістычныя эксперыменты – беларускую мову спалучала з англійскай і паступова пераводзіла на чыстае гучанне.

Мы вырашылі правесці для беларусазнаўцаў-пачаткоўцаў моўны краш-тэст.

А вось ідэйнае зерне, з якога і распусціўся факультэт беларускай мовы ў Сіяньскім універсітэце, пасеяла Юй Юань. Вялікае падарожжа на вучобу ў Беларусь здзейсніла больш як 10 гадоў таму. Тады ж зразумела – народы абедзвюх краін павінны ісці адным шляхам. 

Акрамя ж таго, гэтым летам беларускі факультэт атрымаў і свайго літаратурнага заступніка.

Свой скульптурны аўтограф Віктар Копач пакінуў больш чым у 10 гарадах Кітая. У Сіяні ж прыйдзецца працаваць з мясцовай глінай – менавіта з яе калісьці паўстала сусветна вядомае тэракотавае воінства. Зараз жа увесь горад стаў адкрытай скульптурнай галерэяй.

Скульптурны экспрэс-твор тут прапануецца зрабіць і турыстам.

Хутка сярод гарадскіх дэкарацый з’явіцца і беларускі вобраз – Янкі Купалы. Менавіта над ім і працуе Віктар.

Тым часам вяртаемся да вучэбнай аўдыторыі. Правілы простыя – кітайскае слова трэба расшыфраваць па-беларуску.

Ужо праз год гэтыя студэнты трапяць у Беларусь, дзе прадоўжаць вучобу і будуць далей разносіць беларускае слова, як гэта зрабілі героі нашага сюжэта. І менавіта такім чынам, як роўная гліна атрымлівае пэўныя абрысы, так і Беларусь будзе станавіцца ўсё больш выразнай для кітайскага народа.