У Беларусі сёння адзначаюць Дзень абароны дзяцей

1 июня 2019

За мінулы год у нашай краіне з'явілася на святло каля 94 тысяч маленькіх беларусаў. Хлопчыкаў нарадзілася 48 тысяч, дзяўчатак - ледзь менш. Дарэчы, больш як тысяча жанчын сталі мамамі адразу двух малых, у 13 - з'явілася трайняты. Сёння па ўсёй Беларусі пройдуць святочныя мерапрыемствы. У сталічным парку імя Горкага адкрыецца фестываль "Горад шчаслівых людзей". На галоўнай сцэне - цыркавыя нумары, шоу бурбалак, выступленні ансамбляў. На тэрыторыі парку будуць працаваць больш як 30 забаўных "астраўкоў". Свята пачнецца ў 14:00 і прадоўжыцца да 7 вечара. Працягне сваю працу фестываль і заўтра.