У Сетцы з'явілася больш за сто мільёнаў пароляў ад старонак карыстальнікаў "УКантакце"

6 июня 2016

Інфармацыя, выкрадзеная кіберзлачынцамі, уключае таксама лагіны, нумары тэлефонаў і адрасы электроннай пошты. Асабістыя звесткі карыстальнікаў выкладзеныя на чорным рынку лічбавых тэхналогій. Выкрадальнік просіць за іх усяго адзін біткоін - каля 570 долараў. Паводле звестак інфармагенцтваў, сацсетка "УКантакце" была ўзламаная ў перыяд паміж 2011 і 2013 гадамі. З вылучаных выпадковым чынам 100 акаўнтаў 92 былі дзеючымі. Каментарыяў ад адміністрацыі найбуйнейшай рускамоўнай сацсеткі пакуль няма.