У рамках правядзення другіх Еўрагульняў Беларусь можа прыняць Форум моладзевага савета ШАС

19 октября 2017

Беларусь можа прыняць Форум моладзевага савета Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў рамках правядзення другіх Еўрагульняў. Гэта сёння ў Сочы заявіў першы сакратар Беларускага саюза моладзі. Пры міжнароднай арганізацыі працуе савет, які стварае платформу для зносін маладых людзей. Нагадаем, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва аб'ядноўвае 8 краін. Беларусь у ёй выступае ў якасці назіральніка.

Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі працягваюць актыўна ўдзельнічаць у Сусветным фестывалі моладзі ў Сочы. Так, на сесіі па рабоце прафсаюзаў у розных краінах выступілі і прадстаўнікі нашай федэрацыі.