У Полацку завяршаецца будаўніцтва мемарыяльнага комплексу ахвяр фашызму "Урочышча Пяскі".

2 июля 2019

Упершыню на знакавым месцы прайшла вахта памяці. Хвілінай маўчання над магілай, якая стала брацкай для некалькіх дзясяткаў тысяч чалавек, ушанавалі памяць загінуўшых. У гады вайны ва ўрочышчы Пяскі размяшчаўся транзітны лагер для ваеннапалонных Дулаг-125. Аб зверствах фашыстаў распавядаюць дакументы, але прабелаў яшчэ шмат. Дагэтуль невядома дакладная колькасць ахвяр. Гісторыя, забыць якую не маем права, у рэпартажы Вольгі Маслоўскай (відэа).