Беларуская чыгунка павялічвае аб'ёмы транзітных грузаперавозак

19 февраля 2016

Ключавыя напрамкі - Кітай, Заходняя Еўропа, а таксама краіны Прыбалтыкі. Гэта магчыма за кошт мадэрнізацыі інфраструктуры. Абнаўляецца і рухомы састаў. Адно з новаўвядзенняў гэтага года - міжрэгіянальныя цягнікі бізнес-класа. Два сямівагонныя саставы рыхтуюцца да эксплуатацыі спачатку ў тэставым рэжыме, а затым і поўнафункцыянальным. На першым этапе такія электрычкі звяжуць Мінск і Гомель.

У перспектыве міжрэгіянальныя цягнікі бізнес-класа таксама могуць звязаць Мінск з Вільнюсам і Брэстам.