70 жылых дамоў сёлета плануюць узвесці ў Мінску

15 февраля 2018

Асноўныя раёны забудовы - Маскоўскі - умежах вуліцы Алібегава, Першамайскі, дзе працягвае узводзіць шматпавярховыя дамы забудоўшчык з замежным капіталам, і Цэнтральны раён сталіцы - па праспекце Пераможцаў. Акрамя таго, працягнецца будаўніцтва ў Лошыцы.

Наталля Кузьміцкая разгледзела праектныя рашэнні.

Ленінскі раён – гістарычны цэнтр сталіцы з вуліцамі Карла Маркса, Янкі Купалы, Леніна, а сёння і яшчэ адзін з самых развітых - зараз тут актыўна вядзецца будаўніцтва новых мікрараёнаў. Амаль завершаны работы ў Лошыцы-шэсць і дзевяць, прадоўжацца яны ўжо на сёмым і восьмым кварталах. Паралельна з будаўніцтвам жылых дамоў будзе з'яўляецца і пэўная інфраструктура: два дзіцячыя садкі, адзін з якіх адчыніць свае дзверы для маленькіх жыхароў Ленінскага раёна ўжо ў чэрвені, паліклініка, спартыўна-аздараўленчы цэнтр.

Згодна з задумай архітэктара праекта Валерыя Рондаля, гэта будзе камфортнае жыллё з кватэрамі свабоднай планіроўкі, з вялікімі тэрасамі і адкрытым даступным дахам. Гэты праект, як новы подых у гарадскім асяроддзі - з канцэптуальным падыходам да арганізацыі жылой прасторы і жыцця ў вялікім мегаполісе.

Сёння інстытут “Мінскграмадзянпраект” выконвае шэраг архітэктурных работ і не толькі для сталіцы. У найбліжэйшыя гады Мінск і Санкт-Пецярбург абмяняюцца цэлымі кварталамі. Піцерскі з'явіцца на вуліцы Сямашкі ў Маскоўскім раёне. А Мінскі ў Калінінскім раёне паўночнай сталіцы Расіі.

Дарэчы, апошнім часам з'яўляецца ўсё больш разнастайных па форме і стылі жылых аб'ектаў, якія надаюць сталіцы свой адметны і запамінальны выгляд, як дом-калізей на праспекце Дзяржынскага ці шматпавярхоўкі-кукурузы ля Камароўкі.