Сярод ратавальнікаў папаўненне

5 июля 2013

Сёння з Камандна-інжынернага інстытута МНС Беларусі выйшлі больш за дзвесце спецыялістаў. Многія з іх атрымалі лейтэнанцкія зоркі разам з залатымі медалямі. Як і ў мінулыя гады, дыпломы былі ўручаныя і афіцэрам з замежжа - Азербайджана.


Як суседзі і партнёры ацэньваюць беларускую сістэму адукацыі, даведаўся Дзмітрый Лукша.


Характэрна, што сённяшні выпуск быў самы маштабны за ўсю гісторыю Камандна-інжынернага інстытута МНС. Сцены альма-матар пакінулі больш як дзвесце яшчэ нядаўніх слухачоў. Варта адзначыць, што 35 з іх - гэта курсанты з Азербайджана. Праўда, проста курсантамі іх можна назваць з вялікай умоўнасцю. Зараз гэта ўжо партнёры беларускіх ратавальнікаў і проста добрыя сябры. Навучанне курсантаў з Азербайджана стала ўжо добрай традыцыяй. Час і вопыт паказваюць: айчынная сістэма адукацыі цэніцца ў суседзяў. Штогод КІІ прымае на навучанне дзясяткі замежнікаў. Акрамя якаснай падрыхтоўкі, гэтыя 4 гады даюць магчымасць навучыцца адчуваць плячо таварыша. Бо змагацца з надзвычайнымі здарэннямі прыходзіцца і сумеснымі высілкамі. Агонь і полымя часам пераходзяць усе межы. Беларусь і Азербайджан доўгія гады развіваюць падобнае выратавальнае супрацоўніцтва. Апроч навучання ў КІІ, спецыялісты МНС дзвюх краін выязджаюць адзін да аднаго на стажыроўку.


Апошні час сістэма падрыхтоўкі ў Камандна-інжынерным інстытуце зведала некаторыя змены. Усё ж час і тэхнічная база дыктуюць свае ўмовы. Надзеі сёння былі ўскладзеныя як на ўвесь выпуск у цэлым, так і на элітны яе складальнік - залатых медалістаў. Сёлета з адзнакай інстытут скончылі 7 выпускнікоў.


Не абышоўся сённяшні выпуск і без узгадання традыцый. Назапашаныя за час вучобы веданні лейтэнанты перадалі першакурснікам. Як і ў мінулыя гады, з рук выпускніка сімвалічны пажарны шлем атрымаў курсант. Менавіта гэтыя хлопцы і дзяўчаты праз чатыры гады адкрыюць новую старонку ў айчынным выратавальным летапісе, прынясуць у яго штосьці новае і будуць памятаць пра тое, што наказвалі старэйшыя таварышы: дапамагаць тым, хто апынуўся ў бядзе.