Еўрагрупа дамовілася аб выдзяленні Грэцыі новага транша дапамогі

16 июня 2017

Еўрагрупа дамовілася аб выдзяленні Грэцыі новага транша дапамогі на 8,5 мільярда еўра. Большую частку сумы выкарыстаюць на абслугоўванне знешняга доўгу Афін. Астатнія грошы пойдуць на пакрыццё іншых запазычанасцяў. Акрамя таго, Еўрагрупа можа разгледзець магчымасць павелічэння тэрмінаў пагашэння Грэцыяй крэдытаў максімум на 15 гадоў. Але рашэнне прымуць не раней за сярэдзіну наступнага года.