У ганаровым консульстве Аўстрыі сабраліся паўсотні школьнікаў, навукоўцы і выкладчыкі горада Матзе

26 апреля 2016

Усіх аб'ядноўвае дабрачынны праект, створаны ў знак салідарнасці з беларускім народам у барацьбе з наступствамі аварыі на ЧАЭС. Ініцыятарам выступіла аўстрыйская школа, і ўжо больш як 25 гадоў прадаўжаецца іх высакародная місія.

Манфрэд Хакль, дырэктар школы г. Матзе (Аўстрыя): "Ідэя дабрачыннага праекта ўзнікла яшчэ ў 1991 годзе. У нашым горадзе мы тады праводзілі дабрачынныя мерапрыемствы. Удалося сабраць 80 тысяч шылінгаў. Тады ж даведаліся, што пяць гадоў таму адбылася аварыя ў Чарнобылі. Рашэнне накіраваць гэтыя грошы на аднаўленне пасля гэтай страшнай падзеі было прынята адразу. І гэта стала пачаткам".

Рэне Куль, мэр г. Матзе (Аўстрыя): "Гэтыя дзеці, якія сёння тут па 14 гадоў, ведаюць такую аварыю толькі з гісторыі. Мы, дарослыя, ім пра гэта расказваем. Але яны ведаюць, што адбылося ў Фукусіме. Таму ім лягчэй разумець такую трагедыю".

Яшчэ напярэдадні аўстрыйская дэлегацыя наведала Цэнтр анкалогіі ў Бараўлянах, дзіцячую бальніцу медыцынскай рэабілітацыі ў Астрашыцкім гарадку і адну з сталічных гімназій.