У перыяд святкавання Вялікадня і Радаўніцы будуць працаваць спрошчаныя пункты пропуску на беларускай мяжы

15 апреля 2017

На спецыяльны графік пяройдуць 9 літоўскіх пераходаў, 2 латвійскія і 10 украінскіх. Супрацоўнікі пагранкамітэта нагадваюць, што ў гэтых пунктах будзе праходзіць пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт і дакумент, што пацвярджае прапіску. Перасячы мяжу можна будзе пешшу, на веласіпедах і асабістых легкавых аўтамабілях. Для гэтага неабходныя віза, пасведчанне аб рэгістрацыі аўто і дагавор страхавання "Зялёная карта". У гэтых пераходах будзе ажыццяўляцца толькі пагранічны кантроль, з сабой можна браць рэчы выключна для асабістага карыстання. Па-за пунктамі пропуску перасячы ўкраінскую мяжу ў напрамку Віўнева - Дольск магчыма 16-га і 17-га красавіка, па маршруце Дзяржынск - Познань - 22 і 23 красавіка з 9 раніцы да 6 вечара. Дадатковую інфармацыю можна даведацца на сайце Дзяржпагранкамітэта Беларусі.