У парку імя Максіма Горкага адзначаць Міжнародны дзень ёгі

15 июня 2017

Заняцца гімнастыкай не толькі для цела, але і для душы. Міжнародны дзень ёгі адзначаць у суботу ў сталічным парку імя Горкага. Адчуць аздараўленчую энергію запрашаюць з 10-ці раніцы. З сабой трэба мець толькі дыванок для заняткаў. Працаваць з навічкамі будуць 10 настаўнікаў, у тым ліку і майстар з Індыі. Акрамя традыцыйных практыкаванняў, прапануюць і танцавальную ёгу.

Саксена Панкадж, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі:

«Гэта сапраўднае свята здаровага ладу жыцця, а таму мы запрашаем далучыцца кожнага. Нават тыя, хто раней не цікавіўся ёгай, змогуць проста добра правесці час у вялікай кампаніі. Я разам са сваёй жонкай таксама планую далучыцца да заняткаў. Напрыклад, у мінулым годзе наш вялікі флэшмоб здароўя сабраў амаль паўтысячы чалавек. Сёлета мы абавязкова ўсталюем новы рэкорд».

Хутка індыйскія спевы і танцы напоўняць Верхні горад. У жніўні ля ратушы пройдзе свята нацыянальнай культуры Індыі.