Хто адчуе прыбаўку да пенсій ужо з 1 мая? Падрабязнасці ўказу Прэзідэнта Беларусі пракаменціравалі ў Мінпрацы

18 апреля 2023

Пенсіі ў краіне з 1 мая вырастуць у сярэднім на 5 працэнтаў. Для гэтага выдзеляць 78 мільёнаў рублёў. Адпаведны ўказ напярэдадні падпісаў Прэзідэнт.

Сёння ў Міністэрстве працы і сацабароны ўдакладнілі, хто адчуе прыбаўку. Гэта атрымальнікі працоўных пенсій па ўзросце, з нагоды страты кармільшчыка, у сувязі з інваліднасцю і за выслугу гадоў. Так, выплаты непрацуючага пенсіянера па ўзросце ў сярэднім складуць 705 рублёў.

Алена Гаморова, начальнік галоўнага ўпраўлення пенсіённага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі:

Памер павелічэння ў кожнага пенсіянера будзе свой, у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заробку, улічаных пры вылічэнні пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат. Выдаткі на выплаты пенсій у маі складуць 1,5 млрд рублёў.

Сёння ў краіне працоўныя пенсіі атрымліваюць 2 мільёна 300 тысяч чалавек.