У Наваполацку працягваюць абследаваць мост, які трэснуў

23 января 2018

У Наваполацку спецыялісты працягваюць абследаваць мост праз Заходнюю Дзвіну, які трэснуў. Пабудаваны ён быў у 1962 годзе так званым каробчатым спосабам. Напярэдадні было прынята рашэнне аб забароне праезду для вялікагрузнага транспарту (агульнай масай больш як 38 тон). Зараз стаіць пытанне аб абмежаванні праезду аўтамабіляў масай ад 5 тон. У гэту катэгорыю трапляюць не толькі фуры, але і пасажырскія аўтобусы вялікай ёмістасці.

Усе пяць мастоў у Беларусі, пабудаваных аналагічным спосабам, далі расколіну. Паводле слоў спецыялістаў, такія канструкцыі вельмі недаўгавечныя і былі разлічаныя на нагрузкі да 30 тон.