У Беларусі купанне абмежавана ў 46 месцах

5 августа 2018

У спякотныя дні асаблівая ўвага зонам адпачынку. Купанне абмежавана ў 46 месцах. 9 і зусім пад забаронай. Такі вердыкт спецыялістаў санэпідслужбы пасля чарговага абследавання. У прыватнасці, купацца нельга на некаторых пляжах вадасховішчаў Заслаўскае, Дразды, Камсамольскае возера, а таксама на тэрыторыі гарадскога парку Жабінкі і на Прыпяці ў Нароўлі.

Яшчэ ў паўсотні зонах адпачынку купанне пакуль абмежавалі. Вялікая частка вадаёмаў размяшчаецца ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Нараканні выклікала не толькі якасць вады, але і стан пляжаў, у прыватнасці, кабінак для перапранання і кантэйнерных пляцовак.