У Наваполацку пачалі ўзводзіць 130-метровы пантонны мост цераз Заходнюю Дзвіну

21 июня 2021

У Наваполацку пачалі ўзводзіць  пантонны мост цераз Заходнюю Дзвіну. Стары мост на вул. Калініна патрабуе рамонту. Устанаўліваюць 20 пантонаў, кожны з якіх важыць 7 тон, работнікі Пінскага цэнтра Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "Зубр". Задзейнічана 20 адзінак тэхнікі і каля 30 работнікаў МНС. Пантонны мост даўжынёй каля 130 метраў плануюць узвесці на працягу дня.

Калі будуць выкананы ўсе работы і наладжаны рух па пантоннай пераправе,  Калінінскі мост цалкам закрыюць на рэканструкцыю.