У Нясвіжы ўшаноўваюць лепшых медсясцёр Мінскай вобласці

12 мая 2022

У прафесійнае свята ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства аховы здароўя і Мінаблвыканкама ўзнагародзілі больш як 80 чалавек з усяго рэгіёна. У падарунак медсёстрам, якія заўсёды побач з пацыентамі, дапамагаюць у лячэнні і падтрымліваюць, - святочны канцэрт.

Дата святкавання Міжнароднага дня медсясцёр выбраная невыпадкова. 12 мая 1820 года нарадзілася Флорэнс Найтынгейл – заснавальніца сястрынскай прафесіі. Яе імя і носіць самая прэстыжная міжнародная ўзнагарода медсясцёр.