У Нацыянальным тэхнічным універсітэце адзначылі дзень здароўя

23 февраля 2016

Гіравы спорт, дартс, біятлон, перацягванне каната і баскетбол... У Нацыянальным тэхнічным універсітэце адзначылі дзень здароўя. Традыцыйнае ўніверсітэцкае спартыўнае свята сёлета прымеркавалі да Алімпійскіх гульняў - 2016. Лекцыі перанеслі ў спартыўную залу, а офісны стыль адзення змяніла спартыўная форма. Выкладчыкі разам са студэнтамі спаборнічалі ў пяці дысцыплінах.

Ва ўнутраным дворыку атлетаў і ўсіх удзельнікаў мерапрыемства павіншавалі са святам - Днём абаронцы Айчыны. Частавалі блінамі і салдацкай кашай. Завяршыўся спартыўны дзень узнагароджаннем пераможцаў.