У пачатку тыдня днём па Мінску і вобласці да 27 градусаў цяпла

3 сентября 2018

Восень працягвае радаваць летнім цяплом. У пачатку тыдня днём па Мінску і вобласці да 27 градусаў цяпла, ноччу каля плюс 16, пераважна без ападкаў, але ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Да канца тыдня характар надвор'я не зменіцца. Тэмпература паветра днём ад 21 да 25 градусаў, месцамі па захадзе Мінскай вобласці прагназуюцца кароткачасовыя ападкі.