Мемарыяльны комплекс "Ала" аб'яднаў тысячы беларусаў

9 января 2021

Гэтыя калядныя дні заўсёды займаюць асаблівае месца ў чарзе навагодніх святаў для беларусаў. Мы традыцыйна сустракаемся і бавім час са сваімі роднымі і блізкімі, наведваем і нададём   увагу тым, хто ў гэтым мае асаблівую патрэбу. Бо Раство - час, каб многае зразумець, пераасэнсаваць, задумацца аб сапраўдных каштоўнасцях.

Ёсць у нашай краіне яшчэ адна добрая традыцыя: у пачатку года ў Беларусі адзначаюць заслугі тых, хто ўнёс значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці і аднаўленне гістарычнай справядлівасці дзеля цяперашняга і будучых пакаленняў. Беларускі журналіст і літаратар Ізяслаў Катляроў, гомельскія архітэктары Сяргей Пярвіцкій і Віктар Бельцюкоў - адны з тых, хто быў адзначаны спецыяльнай прэміяй "За духоўнае адраджэнне". Дзякуючы ім у Светлагорскім раёне з'явілася памятнае месца, якое не дазваляе забыцца пра страты нашага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай і цану, якую ён заплаціў за нашу з вамі будучыню, -мемарыяльны комплекс "Ала". Згодна з афіцыйнымі лічбамі, у Але карнікі забілі 1 758 чалавек, у тым ліку 950 дзяцей і каля 500 жанчын. Маштаб трагедыі - 12 Хатыняў, за якія ніхто не адказаў. Раней невядомыя сведчанні відавочцаў, факты маштабнага будаўніцтва і аповеды стваральнікаў праекта ў рэпартажы Ганны Кавалёвай (відэа).