У МУС назвалі падрабязнасці праведзенай спецаперацыі па затрыманні лжэмінёраў

10 марта 2022

Як паведамлялася раней, беларускія праваахоўнікі ва ўзаемадзеянні з замежнымі калегамі затрымалі ўдзельнікаў трансгранічнай злачыннай групы. У МУС паведамілі аб правядзенні спецаперацыі па спыненні дзейнасці АЗГ. Паводле звестак ведамства, да арганізацыі групы мае дачыненне падлетак з Віцебскай вобласці. На працягу некалькіх гадоў у інтэрнэт-супольнасці ад дадзенай групы паступалі лжывыя паведамленні аб небяспецы. На працягу трох апошніх гадоў удзельнікі групы "мініравалі" на тэрыторыі Беларусі, Расіі і іншых дзяржаў аб'екты інфраструктуры. Гэта маглі быць школы, дзіцячыя садкі, чыгуначныя вакзалы і аэрапорты. Затрыманыя даюць прызнальныя паказанні. Паводле слоў  аднаго з фігурантаў, ён правёў больш за 30 такіх "мініраванняў". 

Усе затрыманыя непаўналетнія. Таксама адзначаецца, што на момант злачыннай дзейнасці яны дасягнулі ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Старэйшаму - 15 гадоў. Зараз следства дае прававую ацэнку дзеянням затрыманых.