У Музеі беларускай народнай культуры ў Раўбічах адкрылася выстава "Лямцавая рапсодыя"

9 февраля 2022

Ад традыцыйных валёнак і лямцавых капелюшоў да ўнікальных карцін у тэхніцы "воўнавая акварэль".

У Музеі беларускай народнай культуры ў Раўбічах адкрылася выстава, якая пашырае нашы ўяўленні пра старадаўні беларускі промысел - шапавальства. "Лямцавая рапсодыя" - назва праекта дзвюх сучасных беларускіх майстрых з Гродна. У сталіцу яны прывезлі больш за сотню экспанатаў, створаных з лямцу і воўны. Сарафаны і паліто, сумачкі і каралі, чаравікі і пейзажы, напісаныя незвычайнымі фарбамі. Наталля Бардзілоўская ўбачыла ўсю гэтую прыгажосць.

"Лямцавая рапсодыя" - адраджэнне беларускага шапавальства

У мастачкі Алены Панас ёсць рытуал: у пачатку экускурсіі госцю, для якога праводзіцца азнаямленне, яна адразу прапануе апрануць што-небудзь са свайго аўтарска-лямцавага для поўнага пранікнення ў тэму. А цікавасцей і загадак, здавалася б, знаёмыя са старажытнасці матэрыялы (воўна, лямец) тояць нямала. Напрыклад, вы ведалі, што гэтыя цёплыя на першы погляд рэчы можна і вельмі карысна насіць летам у спякоту?!

Алена паказвае нам басаножкі з лямцу - летні варыянт. І валёнкі - звыклы зімовы абутак. Але таксама з сакрэцікам. Гаворыць, што на першы погляд тонкія боты зберагуць нагу пры маразах 20 градусаў.

Валёнкі, тапкі, чаравічкі з лямцу робяць у тэхніцы мокрага валення. Як і большасць адзення, тлумачыць дэталі сваёй прафесіі майстар. Мокрае - гэта калі першапачаткова абутак мае велізарныя памеры. Але потым паступовай выкладкай воўны, прымочваннем яе, прыбіваннем да патрэбнага лекала робяць неабходнага памеру шчыльна збітую рэч. Такая тэхналогія робіць яе больш дыхтоўнай. Практыкуе ўмеліца і іншы, класічны від валення - сухое.

Валенню жанчына навучыла і 2 сваіх дзяцей. Тут, на выставе, прадэманстраваны іх карціны - работы ў тэхніцы "лямцавая акварэль". І для самой Алены гэта самы любімы жанр.

Не проста бавяць час і займаюцца творчасцю Алена Панас разам з калегай і сяброўкай Аленай Ражанкевіч (яе работы таксама на выстваве "Лямцавая рапсодыя") - працягваюць старажытныя беларускія традыцыі шапавальства. Гродзенскія мастачкі дадаюць старадаўняму рамяству сучасныя рысы.

А да свята закаханых - дрэва жаданняў таксама з лямцу, аздобленае валянцінкамі.